Валера Песін
Вале́ра Пе́сін (30 чэрвеня 1963, Мінск) — сучасны беларускі мастак-нонканфарміст. Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі. Жыве ў Мінску і Маскве. БіяграфіяСкончыў спецыялізаваную нямецкую школу № 24 у Мінску. Не атрымаў мастацкай адукацыі, заняткі жывапісам да пэўнага моманту былі яго захапленнем. У 80-я гады належаў да групы нонканфармістаў. Пасля некалькіх гадоў наведвання розных мастацкіх студый, ён прадпрыняў некалькі беспаспяховых спроб паступіць у Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Правучыўся два гады на будаўнічым факультэце політэхнічнага інстытута і быў выключаны. Недоўгачасовая праца на завадскім канвееры «Гарызонту» канчаткова пераканала яго цалкам прысвяціць сябе творчасці. Персанальныя выставы
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia