Валерый Аляксеевіч Чалы
Валерый Аляксеевіч Чалы (1970, Вінніца) — украінскі дыпламат. Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны (2014—2015). Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў ЗША (з 2015). Адукацыя
ПрацаУ 1995 годзе — старэйшы кансультант групы памочнікаў і рэферэнтаў Прэзідэнт Украіны. З 1995—1997 — дырэктар міжнародных прававых праграм Цэнтра Разумкова. З 1997—1999 — памочнік намесніка Сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны. З снежня 1999 года — дырэктар міжнародных праграм Цэнтра Разумкова. З мая 2000 года — пазаштатны кансультант Камітэта па замежных справах Вярхоўнай Рады Украіны. З студзеня 2002 года — член Навуковага савета МЗС Украіны. З снежня 2002 года — член Навукова-экспертнага савета пры Камітэце Вярхоўнай Рады Украіны па пытаннях еўрапейскай інтэграцыі. З лістапада 2006 года — намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра Разумкова, дырэктар міжнародных праграм. З лістапада 2009 года — намеснік Міністра замежных спраў Украіны. З мая 2010 года — намеснік генеральнага дырэктара Цэнтра Разумкова 23 жніўня 2014[1] года прысвоены дыпламатычны ранг Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла. З 19 чэрвеня 2014[2] па 10 ліпеня 2015[3] — намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны. З 10 ліпеня 2015 года[4] года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў ЗША. Дыпламатычны рангНадзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны (2014). Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia