Валерый Васільевіч Барашкоў
Валерый Васільевіч Барашкоў (нар. 9 ліпеня 1950, в. Петухоўка, Чавускі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі настаўнік-метадыст, народны настаўнік Беларусі (2016). БіяграфіяУ 1972 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. А. Куляшова. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам Магілёўскага філіяла Інстытута фізікі АН БССР. Працаваў 17 гадоў настаўнікам фізікі ў Асінаўскай сярэдняй школе Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. На сённяшні дзень настаўнік фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1. За гады працы ў ліцэі Валерый Барашкоў падрыхтаваў больш за 200 пераможцаў абласных і рэспубліканскіх алімпіяд. Аўтар больш дзесяці публікацый у розных навукова-метадычных выданнях. УзнагародыУзнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі, ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені, граматамі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, граматамі ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама, граматай Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. Уладальнік прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, прэміі імя Н. К. Крупскай (1990). 24 лістапада 2016 года Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ аб прысваенні выкладчыку фізікі Магілёўскага дзяржаўнага абласнога ліцэя № 1 Валерыю Барашкову звання «Народны настаўнік Беларусі». Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia