Валерый Георгіевіч Кандраценка
Валерый Георгіевіч Кандраценка (4 верасня 1944, Таганрог, Растоўская вобласць — 21 сакавіка 2021, Віцебск) — беларускі спартсмен, трэнер па боксе. Ганаровы грамадзянін Віцебска (1988). Майстар спорту (1969), заслужаны трэнер БССР (1977), заслужаны трэнер СССР (1988). БіяграфіяНарадзіўся 4 верасня 1944 года ў Таганрогу. Пасля пераезду ў Віцебск трэніраваўся пад кіраўніцтвам Абрама Брына. У 1969 годзе выканаў нарматыў майстра спорту СССР. У 1972 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут фізічнай культуры. Старшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь (1984—1989). Падрыхтаваў 16 майстроў спорту, 2-х майстроў спорту міжнароднага класа (В. Масюка і Ю. Прохарава), аднаго заслужанага майстра спорту (алімпійскага чэмпіёна В. Яноўскага). Памёр 21 сакавіка 2021 года ў Віцебску[1]. УзнагародыЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia