Валерый Леанідавіч Варановіч
Валерый Леанідавіч Варановіч (нар. 18 кастрычніка 1965, Гродна) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (2001), дацэнт (2006). БіяграфіяНарадзіўся 18 кастрычніка 1965 года ў Гродне. Скончыў філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў 1991 годзе[1] па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура, беларуская мова і літаратура»[2]. У 1996 годзе скончыў аспірантуру па спецыяльнасці «Беларуская мова»[2]. З 1991 года працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце: у 2008—2010 гадах займаў пасаду дэканa філалагічнага факультэта, з 2010 года быў загадчыкам кафедры беларускай мовы, пазней да 2014 года — загадчыкам кафедры беларускага і супастаўляльнага мовазнаўства. У наш час працуе дацэнтам кафедры беларускай філалогіі[1]. Член Міжнароднай арганізацыі беларусістаў з 1996 года[2]. Член арфаграфічнай секцыі Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры НАН Беларусі[3]. Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў уключае словаўтварэнне ў беларускай і іншых славянскіх мовах, тэорыю словаўтварэння, беларускую арфаграфію, марфаналогію беларускай мовы, фаналогію беларускай і славянскіх моў[1]. Аўтар манаграфій «Словаўтварэнне назоўнікаў у беларускай мове» (2005), «Славистика от фонологии до словообразования» (2018), шматлікіх навуковых артыкулаў і вучэбна-метадычных прац[1]. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia