Валерый Мікалаевіч Палішчук
Валерый Мікалаевіч Палішчук (нар. 30 кастрычніка 1963, с. Прыазёрнае, Табольскі раён, Кустанайская вобласць, Казахская ССР) — генерал-маёр міліцыі. БіяграфіяСлужыў міліцыянерам лінейнага пункта міліцыі на станцыі Шэманаіха лінейнага аддзела ўнутраных спраў на станцыі Абарона Усходняга ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Казахскай ССР. У 1987 годзе скончыў з адзнакай Магілёўскую спецыяльную сярэднюю школу транспартнай міліцыі МУС СССР. У 1987 годзе прызначаны на пасаду оперупаўнаважанага аддзялення крымінальнага вышуку службы крымінальнай міліцыі аддзела ўнутраных спраў Цэнтральнага райвыканкама Магілёва. У 1994 годзе скончыў Акадэмію міліцыі МУС Рэспублікі Беларусь. У 1996 годзе стаў намеснікам начальніка аддзела ўнутраных спраў Ленінскага райвыканкама Магілёва — начальнікам службы крымінальнай міліцыі. У 1999—2001 гадах — начальнік аддзела ўнутраных спраў Чавускага райвыканкама, далей — начальнік аддзела ўнутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Магілёва. У 2005—2009 гадах служыў намеснікам начальніка крымінальнай міліцыі па аператыўна-вышуковай працы УУС Магаблвыканкама, потым першым намеснікам начальніка УУС — начальнікам крымінальнай міліцыі. Да верасня 2014 года знаходзіўся на пасадзе начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. У верасні 2014 года прызначаны начальнікам Магілёўскага інстытута МУС Рэспублікі Беларусь[1]. У 2019 годзе абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання ад Магілёўскай вобласці[2]. Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia