Валерый Мікалаевіч Сяверыкаў
Валерый Мікалаевіч Сяве́рыкаў[2] (руск.: Валерий Николаевич Севериков; 18 студзеня 1947 — 22 ліпеня 1997) — вучоны-фізік, доктар фізіка-матэматычных навук. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Балтыйск (у Калінінградскай вобласці Расіі). У 1969 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1969 года працаваў у Інстытуце фізікі, з 1993 года — у Інстытуце малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па нелінейных палярызацыйных з’явах у спектраскапіі і лазернай фізіцы. Займаўся распрацоўкай тэорыі аптычных рэзанатараў і лазерных сістэм, развіў тэорыю стацыянарных і дынамічных палярызацыйных з’яў у газавых лазерах з анізатропнымі рэзанатарамі. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і прэмііЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі». Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia