Валерый Міхайлавіч Хаменя
Валерый Міхайлавіч Хаменя (нар. 24 красавіка 1978, Гродна, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Выступаў за зборную Беларусі[1]. БіяграфіяБаскетболам пачаў займацца ў 1985 годзе пад кіраўніцтвам Генадзя Францкевіча. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. У сезоне 1996/97 стаў чэмпіёнам Беларусі ў складзе РВАР, быў прызнаны лепшым гульцом чэмпіянату Беларусі. У сезоне 1997/98 быў капітанам РТІ-АЗАА. У 1998 годзе пераехаў у ЗША, навучаўся ва універсітэце Джорджа Вашынгтона. У другой палове сезону 2002/03 выступаў за РТІ-РВАР[2][3], а ў першай палове сезону 2003/04 — за «Гродна-93» (у студзені 2004 года ў перапынку паміж гульнямі паехаў да сям’і ў ЗША і ў каманду не вярнуўся)[4]. У 1997 годзе згуляў за моладзевую зборную Беларусі U-22 у кваліфікацыі да чэмпіянату Еўропы-1998[5]. У 1997—2001 гадах выступаў за мужчынскую зборную Беларусі. Пасля заканчэння гульнявой кар’еры працаваў трэнерам у ЗША. Дасягненні
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia