Валерый Пятровіч Ваўлеў
Валерый Пятровіч Ваўлеў (нар. 13 студзеня 1949, Парэчча, Гродзенскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі баскетбольны трэнер. Заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь па баскетболе. Кіраўнік федэрацыі баскетбола ў Мастоўскім раёне. Бацька баскетбольнага трэнера Андрэя Ваўлева[1]. БіяграфіяУ 1950 годзе сям’я Ваўлева пераехала жыць у г. Масты. У 1966 годзе ён скончыў сярэднюю школу № 1 г. Масты. З 1960 года ў Мастах была адкрыта спартовая школа, і ён быў залічаны ў першыя шэрагі спартоўцаў. Яго трэнерам быў Пранас Прана Мікалаюнас. За час заняткаў у спартовай школе ён неаднаразовае быў срэбным прызёрам Гродзенскай вобласці і членам зборнай каманды. У 1970 годз скончыў спартовы факультэт БДІФК па спецыяльнасці «Трэнер па баскетболе» і яму былі прысвоены званне «Кандыдат у майстры спорту» і вышэйшая судзейская катэгорыя. Пасля службы ў войску працаваў трэнерам-выкладнікам ДЮСШ у Мастах. Потым у 2005—2010 гадах — трэнерам-выкладнікам дзяржаўнай вучылішча алімпійскага рэзерву ў Мінску. Пазней быў трэнерам-выкладнікам Мастоўскай ДЮСШАР. З 2011 па 2016 гады кіраваў спартовай школай. За час працы трэнерам-выкладнікам яго выхаванцамі былі: Лілія Малая, Ала Крышчык, Вольга Кантар, Таццяна Кароль, Святлана Дзенісевіч, Наталля Ёрш, Ірына Венская, Вольга Цярэнцьева. Клубная трэнерская кар’ера
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia