Валерый Пятровіч Дзяйкала

Валерый Пятровіч Дзяйкала
Дата нараджэння 11 ліпеня 1960(1960-07-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 мая 2025(2025-05-12) (64 гады)
Грамадзянства
Род дзейнасці траўматолаг, артапед
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Валерый Пятровіч Дзяйкала (11 ліпеня 1960(1960-07-11), Гродна12 мая 2025(2025-05-12)) — урач-траўматолаг-артапед. Доктар медыцынскіх навук (2004), прафесар. Рэктар Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта ў 2005—2015 гадах.

Біяграфія

Скончыў лячэбны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута ў 1983 годзе.

1983 па 1985 гады — клінічны ардынатар кафедры траўматалогіі, артапедыі і ваенна-палявой хірургіі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, затым — асістэнт, дацэнт, дактарант, а з 2001 года — загадчык кафедры. У 1999—2001 гадах па сумяшчальніцтве працаваў начальнікам клінічнага аддзела ўніверсітэта. З 2002 па 2005 гады — прарэктар па вучэбнай рабоце з замежнымі студэнтамі і міжнародным сувязям, з 2005 года — прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародных сувязях. Са снежня 2005 года па жнівень 2006 года выконваў абавязкі рэктара ўніверсітэта. У жніўні 2006 года па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь прызначаны рэктарам Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. З сакавіка 2015 года — прафесар кафедры траўматалогіі, артапедыі і ВДМУ.

У 1990 годзе абараніў кандыдацкую, а ў 2003 годзе доктарскую дысертацыі на стыку двух спецыяльнасцяў «траўматалогія і артапедыя», «грамадскае здароўе і ахова здароўя».

Навуковыя інтарэсы

Распрацоўка і ўдасканаленне дыягностыкі, сучасныя метады аперацыйнага і кансерватыўнага лячэння, рэабілітацыя пацыентаў артапеда-траўматалагічнага профілю; хвароба Дзюпюітрэна; арганізацыя аховы здароўя; арганізацыя вучэбнага і выхаваўчага працэсу ў ВНУ; праблемы падрыхтоўкі навуковых кадраў; падрыхтоўка медыцынскіх кадраў для замежных краін.

Узнагароды

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya