Валерый Станіслававіч Леванеўскі
Вале́рый Станісла́вавіч Леване́ўскі (15 жніўня 1963 г., Гродна) — беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, былы палітычны зняволены. Прызнаны «Міжнароднай Амністыяй» вязнем сумлення[1]. БіяграфіяНарадзіўся 15 жніўня 1963 г. у горадзе Гродна ў шматдзетнай сям’і.[2] У 1979 г. — кандыдат у майстры спорту па боксе. У 1980 годдзе пачаў працоўны шлях з працы слесарам механічных майстэрняў. У 1981—1983 гг. — служба ў СА, выдатнік Савецкай і Балгарскай Арміі[3]. Скончыў з адзнакай ПТВ-49 хімікаў (Гродна, 1985), чатыры курсы Беларускага інстытута народнай гаспадаркі[3]. 1985—1991 гг. — рэгуліроўшчык радыёапаратуры, слесар кантрольна-вымяральных прыбораў і аўтаматыкі, інжынер на прадпрыемствах г. Гродна. 1991 г. — зарэгістраваны індывідуальным прадпрымальнікам. Кіраваў Гродзенскім абласным грамадскім аб’яднаннем па абароне правоў падаткаплацельшчыкаў, спажыўцоў і аўтааматараў, Гродзенскім Інфармацыйна-прававым цэнтрам, Гродзенскім цэнтрам па абароне правоў спажыўцоў. З 1996 года ўзначальвае страйкавы камітэт прадпрымальнікаў Рэспублікі Беларусь. Арганізатар масавых акцый пратэсту прадпрымальнікаў у Рэспубліцы Беларусь, за што прыцягваўся да арыштаў, штрафных санкцый і судовым пераследам. Заснавальнік і галоўны рэдактар рэспубліканскага бюлетэню «Прадпрымальнік» [4]. Неаднаразова прымаў удзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты мясцовых і рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады. Ва ўсіх выпадках адмоўлена ў рэгістрацыі па палітычных матывах.[5][6] Быў сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі (1998—2000), сябрам яе палітрады[7]. У 2001 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь[8]. Зняў сваю кандыдатуру [9][10] з-за змен у працэсе выбараў заканадаўства (Дэкрэт № 20 2001 [11]) 2004—2006 гг. — адбываў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, c канфіскацыяй маёмасці, па арт. 368, ч. 2 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Цалкам адбыў двухгадовы тэрмін зняволення і вызваліўся 15-га мая 2006 года.[1] Крымінальная справаНапярэдадні 1 мая 2004 года ў г. Гродна распаўсюджваліся ўлёткі, у якіх В. Леванеўскі запрашаў гараджан прыняць удзел у санкцыянаваны мітынгу 1 мая. Ва ўлётцы таксама змяшчаўся наступны тэкст:[12] прыйдзі і скажы, што ты супраць, каб за твой кошт «хто-та» ездзіў у Аўстрыю адпачываць, катацца на лыжах, жыць у сваё задавальненне Паколькі было вядома, што прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка праводзіў адпачынак у Аўстрыі пракуратура Беларусі пасля расцаніла гэта як публічную абразу прэзідэнта 1 мая 2004 года Леванеўскі меў намер прыняць удзел у санкцыянаванай уладамі дэманстрацыі ў Гродна, але раніцай Валерый быў затрыманы на выхадзе з дому, дзе ён пражывае. Супрацоўнікі міліцыі даставілі яго ў мясцовае аддзяленне міліцыі, і, забраўшы грошы і пашпарт, змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. У той жа дзень раніцай былі затрыманыя дзеці Леванеўскага, якіх праз некалькі гадзін выпусцілі з аддзялення міліцыі.[13] 3 мая 2004 года на 15 сутак арышту быў асуджаны Валерый Леванеўскі. У парушэнне закона судзілі не ў судзе, а ў камеры ізалятара часовага ўтрымання (ІЧУ). На 13 сутак арышту быў асуджаны сын Леванеўскага — Уладзімір[14] 3 мая 2004 года за актыўны ўдзел у мітынгу (1 мая) .[14] 7 мая 2004 года супрацоўнікі КДБ і АМАПа выламаны ўваходныя дзверы, уварваліся ў кватэру В. Леванеўскага. Ператрус доўжыўся шэсць гадзін. У кватэры была канфіскавана ўся аргтэхніка, шмат дакументаў, каштоўныя рэчы.[14][15][16]. Супрацоўнікі КДБ прымушалі непаўнагадовую дачку Леванеўскага даваць паказанні супраць свайго бацькі.[17]. У гэты і наступныя дні супрацоўнікі КДБ і міліцыі праводзілі ператрусы ў сваякоў Леванеўскага, а таксама ў офісах грамадскіх арганізацый, якія на думку спецслужбаў маглі быць датычныя да справы «Абраза прэзідэнта». 14 мая 2004 года — за дзень да заканчэння 15 сутак арышту, Леванеўскаму падаўжаюць на 3 дні тэрмін затрымання. 18 мая 2004 года — Леванеўскаму было прад'яўленае абвінавачванне па арт. 368 (ч. 2) Крымінальнага кодэкса Беларусі — «Публічная абраза прэзідэнта РБ здзейснены асобай, якая раней была судзіма за абразу або паклёп альбо злучэнне з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства». Валерый з ІЧУ быў змешчаны ў СІЗА на 2 месяцы [18]. 4 чэрвеня 2004 года — упершыню з моманту арышту (1 мая 2004 года) В. Леванеўскага дазволілі сустрэцца з жонкай у СІЗА.[19]. 12 ліпеня 2004 года — Леванеўскаму падаўжаюць арышт яшчэ на месяц [20]. 21 ліпеня 2004 года — жонка Леванеўскага звярнулася да прэзідэнта Беларусі А. Лукашэнка з скаргамі на ўмовы ўтрымання мужа ў СІЗА.[21] 21 ліпеня 2004 года — супраць сына Уладзіміра ўзбуджаная крымінальная справа па ст.342 КК Беларусі — «арганізацыя несанкцыянаванага мітынгу» (тэрмін арышту — да 3 гадоў) [22]. 21 ліпеня 2004 года — Валерый Леванеўскі аб'яўляе галадоўку ў СІЗА [23]. 27 ліпеня 2004 года — Леванеўскі спыніў галадоўку [24]. 28 ліпеня 2004 года — з Валерыя Леванеўскага і яго сына зняты абвінавачванні па ст.342 КК РБ [25]. 1 жніўня 2004 года — Сяргей Шнураў («Ленінград») і Аляксандр Васільеў («Сплін») выступілі ў абарону Леванеўскага.[26] 16 жніўня 2004 года суд падоўжыў Леванеўскаму тэрмін заключэння пад вартай яшчэ на 1 месяц.[27] 7 верасня 2004 года суд Ленінскага р-на г. Гродна (суддзя Дземчанка Д. В., дзяржаўны абвінаваўца Панасюк Э. Р.) прызнаў Васільева Аляксандра Аляксандравіча і Леванеўскага Валерыя Станіслававіча вінаватымі ў публічным абразе прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаны з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага злачынства, і на падставе ч. 2 арт. 368 Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь і прысудзіў абодвух да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.[28] 16 верасня 2004 года Еўрапейскі Парламент заклікае беларускія ўлады неадкладна вызваліць Валерыя Леванеўскага і ўсіх іншых палітычных праціўнікаў рэжыму.[29] Сям'яЖанаты, чацвёра дзяцей. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia