Валерый Уладзіміравіч Габец

Валерый Уладзіміравіч Габец
Род дзейнасці кіраўнік
Альма-матар
Узнагароды і прэміі

Валерый Уладзіміравіч Габец — беларускі спецыяліст у галіне будаўніцтва дарог[1].

Біяграфія

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1981 годзе[1].

У 1981—1986 майстар Дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 12 Дарожна-будаўнічага трэста № 5 Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог БССР, г. Мінск. У 1986—1991 — вытворца работ Дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 12 Дарожна-будаўнічага трэста № 5 Міністэрства будаўніцтва і эксплуатацыі аўтамабільных дарог Рэспублікі Беларусь, г. Мінск. З лютага 1991 па ліпень 1991 — галоўны інжынер Дзяржаўнага малога прадпрыемства ТАА «Дарбуд-Сэрвіс», г. Мінск. У 1991—1993 — выканаўчы дырэктар Вытворча-будаўнічай фірмы «Дарбуд-Сэрвіс», г. Мінск[1].

У 1994—1995 працаваў намеснікам генеральнага дырэктара па аператыўнай, дыспетчарскай і ахоўнай рабоце Беларуска-Германскага сумеснага прадпрыемства «ТБ Дарбуд», г. Мінск. У 1995—1997 — намесніка дырэктара па будаўніцтве Беларуска-Германскага сумеснага прадпрыемства «ТБ Дарбуд», г. Мінск[1].

У 1997—2014 гадах дырэктар філіяла Дарожна-будаўнічае ўпраўленне № 12 адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 5», п. Ждановічы[1].

З 2014 па люты 2019 года генеральны дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 5», г. Мінск[1].

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya