Валерый Фёдаравіч Жыгалка
Валерый Фёдаравіч Жыгалка (22 кастрычніка 1940, Мінск) — беларускі рэжысёр. БіяграфіяНарадзіўся 22 кастрычніка 1940 года ў Мінску[1]. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1971 годзе. 3 1968 года рэжысёр, з 1990 года мастацкі кіраўнік творчага аб’яднання «Тэлефільм», з 2000 года дырэктар музея Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь[1]. Член Беларускага саюза кінематаграфістаў з 1983 года. ТворчасцьРэжысёр дакументальных фільмаў: «Выпрабаванні» (1973), «Палескія гарызонты», «Дзяржаўны чалавек» (абодва 1975), «Пераадоленне» (1977), «Ім не было і шаснаццаці» (1978), «Адгукніся, маё дзяцінства» (1980), «Дарога дадому» (1986), «А старыя людзі расказвалі» (1991), «Спецперасяленцы» (1992), «Дарагія мае мінчукі», «Варыянты вострых вуглоў» (абодва 1995), «Сеанс мой вячэрні» (1997), «Палюбі бліжняга свайго» (1998), «Апошні з групы „Джэк“», «Нёман» (абодва 2000) і інш[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia