Валерыя Ільінічна Навадворская
Валерыя Ільінічна Навадворская (17 мая 1950, Баранавічы, БССР — 12 ліпеня 2014, Масква) — расійскі палітычны дзеяч, дысідэнтка, праваабаронца, незалежная журналістка, заснавальніца ліберальнай партыі «Дэмакратычны саюз» (Старшыня ЦКС ДС). Калумніст часопіса The New Times. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і Марыі Уладзіміраўны Навадворскай і Ільі Барысавіча Бурштына, які працаваў у сістэме забеспячэння горада.[11] У 9-гадовым узросце пераехала з сям’ёй у Маскву. Скончыла факультэт замежных моў Маскоўскага педагагічнага інстытута імя Н. К. Крупскай. Не раз праследавалася савецкай уладай — змяшчалася ў псіхіятрычныя бальніцы, выклікалася на допыты, у яе кватэры праводзіліся ператрусы. У 1978, 1985, 1986 гадах яе судзілі за дысідэнцкую дзейнасць[12]. З 1990 года была парафіянкай Свята-Троіцкай грамады Украінскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Маскве[13]. Памерла 12 ліпеня 2014 года ў Маскве. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia