Валына-Аршанскі прагінВалына-Аршанскі прагін (укр.: Волино-Оршанський прогин) — тэктанічная палеаструктура Усходне-Еўрапейскай платформы, якая прасочваецца на паўночным захадзе Украіны ад Усходніх Карпат на паўночны ўсход і далей на тэрыторыі Беларусі. Прагін запоўнены спецыфічнымі чырвонаколернымі адкладамі верхняга рыфею магутнасцю 300—900 м. Разглядаецца як крайні паўднёва-заходні сегмент сістэмы Сярэднярускіх аўлакагенаў. З позняга этапу байкальскай складкавасці тут сфарміравалася геасінкліналь, марскі басейн ахопліваў больш за 80 % тэрыторыі Беларусі[1] і распасціраўся з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. На сумежных участках платформы награмаджаліся тэрыгенна-вулканічныя адклады венду, якія поўнасцю перакрылі прагін. Назапашваліся пераважна пясчаныя адклады, разам з імі сустракаюцца вулканічныя (базальты, дыябазы, туфы) і ледавіковыя (тыліты). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia