Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага
Валынецкі краязнаўчы музей імя І. Д. Чэрскага — беларускі гісторыка-краязнаўчы дзяржаўны музей у аграгарадку Валынцы. ГісторыяМузей заснаваны ў 1989 годзе, дзейнічаў на базе музея Новасвальнянскай васьмігадовай школы. Пасля закрыцця школы музей быў перанесены ў в. Валынцы, і ў 1992 годзе атрымаў статус дзяржаўнага. Уся яго гісторыя музея звязана з дзейнасцю настаўніка, члена Беларускага геаграфічнага таварыства Барыса Шымука. Музей захоўвае багаты ілюстраваны матэрыял аб жыцці і навуковых адкрыццях выдатнага земляка, вучонага і даследчыка І. Д. Чэрскага. Копіі дакументаў, фатаграфіі, карціны, цудоўныя макеты, работы К. Палынскага, мінералагічныя калекцыі, навуковыя кнігі ХІХ стагоддзя і іншыя экспанаты — усё гэта стварае галоўную экспазіцыю музея. Музей мае наступныя экспазіцыі: агульная геалогія, жыццё і навуковая дзейнасць І. Д. Чэрскага, археалогія раёна, прырода раёна, гісторыя в. Валынцы і раёна, вайна 1812 года, этнаграфія. Сёння музей знаходзіцца ў памяшканні сельскага Дома культуры. Музей займаецца навукова-асветніцкай дзейнасцю, зборам і захаваннем гістарычнай спадчыны края, падтрымлівае сувязі з разнастайнымі грамадскімі аб’яднаннямі Беларусі і замежжа. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia