Валынская градаВалынская града (укр.: Волинське пасмо) — паласа невысокіх пагоркаў, град і валоў працягласцю каля 250 км у выглядзе выгнутай на поўдзень дугі паміж далінамі рэк Заходні Буг і Гарынь. Ляжыць у цэнтральнай частцы Валынскай і Ровенскай абласцей Украіны. Адносная вышыня — 30-40 м, у асобных месцах — 50-60 м. Абсалютныя адзнакі найбольш павышаных участкаў — 200—220 м. Шырыня Валынскай грады павялічваецца з усходу на захад, дзе яна найлепш выражана. Паходжанне звязваюць з дняпроўскім зледзяненнем. У аснове грады залягае прыўзнятая паверхня мелавых адкладаў, месцамі — палеагенавых. Валынская града прадстаўлена пераважна марэннымі і водна-ледавіковымі адкладамі (пяскі, валуны, галечнікі і інш.). Акрамя акумулятыўных тут пашыраны таксама дэнудацыйныя і карставыя формы рэльефу. У паніжэннях — азёры карставага паходжання і балоты (часта меліяраваныя). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia