Вальвоксавыя
Вальвоксавыя (Volvocales) — парадак (клас) зялёных водарасцей. АпісаннеНайбольш прымітыўная група зялёных водарасцей. Аднаклетачныя, цэнабіяльныя ці каланіяльныя арганізмы, маюць манадную структуру цела і жгуцікі (1—2, радзей 4—8). У вегетатыўным стане рухомыя на працягу ўсяго жыцця. Бясполае размнажэнне адбываецца падоўжным дзяленнем клетак або зааспорамі, палавы працэс — галагамія, ізагамія, гетэрагамія і аагамія. Пры масавым развіцці выклікаюць зялёнае і чырвонае «цвіценне» вады, што вядзе да зніжэння ў ёй кіслароду і замору рыб. Сістэматыка і арэалУключае поліблефарыдавыя, хламідаманадавыя і вальвоксавыя; агульная колькасць сямействаў, родаў і відаў не вызначана. Пашыраны амаль па ўсім зямным шары, на Беларусі трапляюцца ўсюды. Растуць у стаячых прэсных вадаёмах (планктонныя формы), таксама ў глебе. Найбольш вядомыя роды: вольвакс (Volvox), гематакокус (Haematococcus), гоніум (Gonium), дуналіела (Dunaliella), пандарына (Pandorina), хламідамонас (Chlamydomonas), эўдарына (Eudorina). Значэнне і выкарыстаннеБіялагічныя ачышчальнікі і індыкатары забруджаных і сцёкавых водаў, удзельнічаюць ва ўтварэнні сапрапелю. Вальвоксавыя — важнае звяно ў ланцугу спажывання гідрабіёнтаў. 3 некаторых відаў атрымліваюць карацін. На прыкладзе вальвокса даследаваны асаблівасці будовы і жыццядзейнасці каланіяльных водарасцей. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia