Валянціна Аркадзьеўна Ястраб
Валянціна Аркадзьеўна Ястраб (нар. 9 лютага 1962, Зажэвічы, Старобінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі педагог і палітык. Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га склікання. БіяграфіяНарадзілася 9 снежня 1962 года ў вёсцы Зажэвічы Старобінскага раёна ў сям’і сельскіх настаўнікаў[1]. Скончыла школу ў Старых Цярушках. Пасля заканчэння ўніверсітэта разам з мужам прыехала настаўнічаць у школу вёскі Вялікі Рожан Салігорскага раёна[1]. Васемнаццаць гадоў працавала намеснікам дырэктара ў школах Салігорска, у тым ліку да 1990 года — намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 5 Салігорска[1]. У 1990—2005 гадах працавала дырэктарам сярэдняй школы № 5 Салігорска, якая пад яе кіраўніцтвам атрымала статус школы з эстэтычным ухілам[2]. У 1990 годзе абрана ў Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання. Галасавала за прыняцце Закона «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР»[3]. Сям’яЗамужам, мае двух сыноў і дачку.
Узнагароды
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia