Валянціна Міхайлаўна Лузіна
Валянціна Міхайлаўна Лузіна (нар. 31 сакавіка 1952, г.п. Дзятлава Гродзенскай вобласці) — беларускі настаўнк і палітык. БіяграфіяСкончыла Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут (настаўнік рускай мовы і літаратуры), Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я.Купалы (практычны псіхолаг), Мінскую вышэйшую партыйную школу (вышэйшая партыйна-палітычная адукацыя). Працоўную дзейнасць пачала настаўніцай сярэдняй школы № 3 горада Ашмяны. Працавала інструктарам, намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Ашмянскага райкама КПБ, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі, сакратаром і другім сакратаром Іўеўскага райкама КПБ. Была выхавацелем, практычным псіхолагам Іўеўскай дапаможнай школы-інтэрната. Займала пасаду намесніка старшыні Ашмянскага райвыканкама. З 1998 года з’яўляецца старшынёй Ашмянскага раённага савета грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын». Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. УзнагародыУзнагароджана пяццю юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[1], юбілейнымі медалямі «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»[2]. Атрымала званне «Ганаровы грамадзянін горада Ашмяны» прысвоена рашэннем Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў № 146 ад 25.06.2013 г. за шматгадовую добрасумленную працу, значны асабісты ўклад у развіццё сацыяльнай сферы Ашмянскага раёна. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia