Валянціна Пятроўна Мыслівец
Валянціна Пятроўна Мыслівец (нар. 10 сакавіка 1918, вёска Ачыжа, Ігуменскі павет, Мінская губерня, РСФСР — 24 жніўня 2011, вёска Дабрынёва, Дзяржынскі раён, Мінская вобласьць, Беларусь) — даярка Дзяржынскай дзяржплемстанцыі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці, Беларуская ССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1966). Дэпутат Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 7-га склікання. БіяграфіяНарадзілася ў 1918 годзе ў сялянскай сям’і ў вёсцы Ачыжа (сёння Чэрвенскі раён, Мінская вобласць). Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны працавала з верасня 1945 года ў калгасе імя Леніна і з красавіка 1950 па май 1986 года — рознарабочай, даяркай на Дзяржынскай дзяржплемстанцыі (дзяржплемстанцыя «Шыкатавічы») Дзяржынскага раёна. Адна з першых у раёне дасягнула рубеж у пяць тысяч кілаграмаў малака з кожнай фуражнай каровы. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 сакавіка 1966 года за дасягнутыя поспехі ў развіцці жывёлагадоўлі, павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак мяса, малака, яек, воўны і іншай прадукцыі ўдастоена звання Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і залатога медаля «Серп і Молат». У 1967 годзе ўступіла ў КПСС. Абіралася дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1967—1971). Пасля выхаду на пенсію ў 1986 годзе жыла ў вёсцы Дабрынёва Дзяржынскага раёна, дзе памерла ў 2011 годзе[1].
У горадзе Дзяржынск на Алеі Герояў усталяваны памятны знак, прысвечаны Валянціне Мыслівец. Узнагароды
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia