Валянцін Галарса Марантэ
Валянцін Галарса Марантэ (ісп.: Valentín Galarza Morante; 22 красавіка 1882 — 9 чэрвеня 1952), таксама вядомы па мянушцы «Тэхнік» (ісп.: El Técnico[1]) — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Іспаніі (1941—1942). Асабісты сябар Франсіска Франка[2]. БіяграфіяНарадзіўся ў г. Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя. Скончыў Галоўную ваенную акадэмію Таледа і Вышэйшую ваенную школу Мадрыда[3]. У 1932 годзе прыняў удзел у няўдалым дзяржаўным перавароце на чале з Хасэ Санхурха. Уступіў у Іспанскі ваенны саюз[2]. Пры падрыхтоўцы ліпеньскага паўстання 1936 года адказваў за вярбоўку вышэйшага афіцэрства[4], адначасна працуючы ў ваенным міністэрстве ў Мадрыдзе. 18 ліпеня 1936 года, калі пачалася грамадзянская вайна, Галарса быў арыштаваны ўладамі і трапіў у турму. 9 лютага 1939 года вызвалены войскамі нацыяналістаў. У верасні 1939 года прызначаны намеснікам сакратара прэзідэнцыі ўрада[5], уступіў у ТІФСНСН[6]. У 1940 годзе заняў пасаду прэзідэнта Савета па кіраванні нацыянальнай спадчынай[7]. У гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў у інтарэсах брытанскай разведкі. Паміж 1940 і 1943 гадамі Галарса атрымліваў хабары ў мільёны долараў ад Вялікабрытаніі, каб адгаварыць кіраўніка краіны Франсіска Франка ад удзелу ў вайне на баку дзяржаў Восі[8]. У 1941[9]—1942[10][11] гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. Паміж 1943 і 1946 гадамі быў дэпутатам у франкісцкіх картэсах[12]. Пасля адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці. Памёр у Мадрыдзе[13]. ПоглядыГаларса адзначыўся як праціўнік фалангістаў[7] і выступаў за рэстаўрацыю манархіі[14]. Паводле звестак брытанскага пасла Сэмуэля Хора, у гады Другой сусветнай ён быў прыхільнікам Антыгітлераўскай кааліцыі. Праз гэта ў Галарса склаліся варожыя адносіны з Рамонам Серанам Суньерам, швагерам Франка і прыхільнікам нацысцкай Германіі[15]. З 1942 года стаў супрацоўнічаць з манархічнай апазіцыяй[13]. У чэрвені 1943 года падпісаў маніфест у падтрымку аднаўлення манархіі, з-за чаго страціў свой уплыў у картэсах[16]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia