Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі
Валянцін Станіслававіч Мілашэўскі (5 кастрычніка 1960, в. Лапенеўцы, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. БіяграфіяНарадзіўся 5 кастрычніка 1960 года ў в. Лапенеўцы Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа», урач-лячэбнік. Працаваў участковым тэрапеўтам Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы; галоўным урачом Кобрынскай станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі; галоўным урачом Кобрынскага тэрытарыяльнага медыцынскага аб’яднання; галоўным урачом санаторыя «Буг»; намеснікам старшыні Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта; начальнікам упраўлення аховы здароўя Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта; галоўным урачом установы аховы здароўя «Брэсцкая гарадская бальніца хуткай медыцынскай дапамогі». З’яўляўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў, дэпутатам Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання. У 2012—2016 гадах — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. 15 студзеня 2019 года прызначаны кіраўніком адміністрацыі Ленінскага раёна Брэста[1]. УзнагародыАсабістае жыццёЖанаты, мае двух сыноў. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia