Вандроўка часу
«Вандроўка часу» (англ.: Voyage of Time) — амерыканскі дакументальны фільм 2016 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі[5]. Сусветная прэм’ера адбылася 7 верасня 2016 года на 73-м Венецыянскім кінафестывалі. Карціна апавядае пра Сусвет — ад яго нараджэння да разбурэння. Фільм выйшаў у дзвюх версіях з рознымі назвамі: 40-хвілінны «Voyage of Time: The IMAX Experience» для кінатэатраў IMAX і 90-хвілінны «Voyage of Time: Life’s Journey» для звычайных кінатэатраў. Агучка
ВытворчасцьПершыя крокі вытворчасці фільма былі здзейснены ў канцы 1970-х гадоў, калі Тэрэнс Малік распрацаваў праект пад назвай «Q» для кампаніі «Paramount», які апавядаў пра паходжанне жыцця на Зямлі[6]. Галоўным навуковым кансультантам стужкі стаў Эндру Нол[7]. КрытыкаФільм для IMAX быў сустрэты крытыкамі прыхільна, у той час як поўнаметражная версія атрымала супярэчлівыя рэцэнзіі: 90 % на Rotten Tomatoes у 40-хвіліннай версіі і 68 % — у поўнаметражнай. УзнагародыПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 2 кінаўзнагародамі і 5 намінацыямі[8]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia