Варанок (альбом)
«Варано́к» — сямнаццаты музычны альбом Змітра Вайцюшкевіча і гурта «WZ-Orkiestra», выдадзены ў 2013 годзе.[1] Песні з альбому запісаны на вершы Генадзя Бураўкіна і Уладзіміра Някляева ў аранжыроўцы Змітра Вайцюшкевіча. Змест
Удзельнікі
КрытыкаМузычны журналіст Сяргей Будкін з партала Budzma.by мяркуе, што на дыску «цудоўную паэзію падмацоўвае музычнае суправаджэньне». Музычны крытык Зміцер Падбярэзскі з партала Experty.by успрымае «гэтую праграму ня тое каб тонкі зьдзек зь вядомай стылістыкі ці пародыю на турэмны шансон, колькі як іранічны погляд на некаторыя музычныя рэаліі». Музычны журналіст Аляксандр Чарнуха лічыць, што «гэтая праца практычна на галаву вышэй за той матэрыял, які цяпер прынята ўпіхваць ў рамкі шансона ― выдатна саранжыраваная, выдатна выкананая музыка з выразным упорам на канцэпцыю». Музычны крытык Ягор Цывілька мяркуе, што альбом «цудоўна аранжыраваны, а небанальная і трапна выкарыстаная духавая секцыя, узятая быццам з амерыканскіх біг-бэндаў, ― проста найвышэйшы клас». Музычны журналіст Зміцер Безкаравайны адзначыў, што «шансон ад Вайцюшкевіча аказаўся занадта гладкім, ахайным і інтэлігентным». Музычны крытык Алег Клімаў рэфлексуе: «Беларускім Стасам Міхайлавым Вайцюшкевічу з такім рэпертуарам, з такой падачай і з такімі аранжыроўкамі не стаць». Тэхнічныя дадзеныя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia