Варануха (заказнік)
Заказнік «Варануха» — заказнік мясцовага значэння. Заснаваны рашэннем Шумілінскага райвыканкама ад 24 лютага 2009 года № 123. АпісаннеУ паўднёвай частцы Шумілінскага раёна, на ўсход ад в. Заручэўе і на захад ад в. Алыпанікі, размяшчаецца водна-балотны заказнік мясцовага значэння — тарфяное радовішча «Варануха». Плошча заказніка 806 га, мэтавае прызначэнне — захаваць балотна-азёрна-лясныя ландшафты. Заказнік амаль цалкам пакрыты лесам (у асноўным сасна і бяроза). На нізінных балотах расце бяроза, вольха чорная, елка, на мінеральных балотах — бяроза, сасна, асіна, вольха шэрая. У цэнтральнай частцы заказніка да 30 % усёй плошчы занята журавіннікам, у заходняй і ўсходняй частках да 15-20 % — бруснічнікам. Сустракаюцца лось, дзік, ліса, янот, цецярук. Чырвоная кніга заказніка багатая на птушак: скапа, арол-вужаед, белая курапатка, шэры журавель, балотная сава, чорны бусел, трохпальцы дзяцел, шэры саракуш і інш.[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia