Варлынка
Ва́рлынка — рака ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Поня (басейн Дняпра). НазваНазва балцкага паходжання, больш ранняя форма захавалася ў назве вёскі Ва́рлынь (цяпер Варлань, так жа сама рэчка і вёска Пя́дынь цяпер «Пядань»). Звязана з літоўскім varlė «жаба»[1]. Літоўскія гідранімічныя аналагі — шматлікія рачныя і азёрныя назвы тыпу Varlė, Varlys, Varl-upis, Varl-akys[2]. Ад літоўскага слова для жабы і назва балота Варалочы (паміж вытокамі Нёмана і цячэннямі Пцічы і Лошы), якая аднаўляецца як *Varl-akiai і адпавядае літоўскай рачной назве Varl-akys «Жаб’я рака». Адпачатна гэта была назва рэчкі, што памалу перайшла на назву балота[3]. ГідраграфіяДаўжыня ракі 14 км, Плошча вадазбору 82 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 м/км. Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Пугачова, вусце за 2 км на поўнач ад вёскі Юхнаўка. Вадазбор у межах Нарачанска-Вілейскай нізіны. На ўсім працягу каналізаваная. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў (у тым ліку, з Варлынскага канала[4]). Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia