Вастрыца

Вастрыца

Вастрыца распасцёртая (Asperugo procumbens)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Asperugo procumbens L.

Сінонімы
  • Asperugo alba Mazziari
  • Asperugo erecta I.Pop
  • Asperugo vulgaris Dum.Cours.
  • Asperugo vulgaris Bubani

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  31723
NCBI  581244
EOL  580762
GRIN  t:5562
IPNI  113506-1
TPL  kew-2656106

Вастры́ца[1] (Asperugo) — род кветкавых раслін сямейства Бурачнікавыя (Boraginaceae). Адзіны від — вастрыца распасцёртая[1] (Asperugo procumbens).

Пашыраны ў Еўропе, Азіі, у Паўночнай Афрыцы, як занесеная расліна — у Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі трапляецца зрэдку як пустазелле на агародах і каля жылля.

Аднагадовая цвёрдаапушаная травяністая расліна з распасцёртым па зямлі сцяблом даўжынёю да 60 см. Лісце чаргаванае, падоўжана-эліпсоіднае. Кветкі дробныя, спачатку фіялетавыя, потым блакітныя ці сінія, адзіночныя або ў 2—3 у пазухах верхняга лісця. Плод — чатырохарэшак.

Лекавая (процізапаленчы і адхаркваючы сродак) расліна.

Зноскі

  1. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 20. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

  • Вастрыца: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya