Васіль Іванавіч Пансевіч-Каляда
Васіль Іванавіч Пансе́віч-Каляда[1] (22 верасня 1901 — 12 студзеня 1986) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1966), прафесар (1967), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Пагор’е (зараз у Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1935 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1936—1984 гадах у Беларускім політэхнічным інстытуце (у 1955—1980 гадах — загадчык кафедры неарганічнай, арганічнай і біялагічнай хіміі[2]). Адначасова ў 1947—1955 гадах загадчык лабараторыі ў Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2]. Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па будове і рэакцыйнай здольнасці эпаксідных злучэнняў. Займаўся распрацоўкай метадаў сінтэзу злучэнняў спіранавай структуры. Сярод апублікаванага:
Сааўтар патэнта «Способ получения замещенных спирооксетанов с борнановым циклом»[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia