Васіль Іванавіч Чэкан
Васіль Іванавіч Чэкан (нар. 18 кастрычніка 1959, Марцінава Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыў Іванаўскае пажарна-тэхнічнае вучылішча Міністэрства ўнутраных спраў СССР па спецыяльнасці «Супрацьпажарная тэхніка і бяспека», Наваполацкі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва». Праходзіў службу на розных пасадах у органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях Віцебскай вобласці і г. Віцебска, узначальваў Віцебскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, быў начальнікам Дэпартамента па матэрыяльных рэзервах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» III ступені, медалём «За бездакорную службу» I, II і III ступені[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia