Васіль Іларыёнавіч Зайцаў

Васіль Іларыёнавіч Зайцаў
Дата нараджэння 26 лютага 1910(1910-02-26)
Месца нараджэння
Дата смерці 4 чэрвеня 1982(1982-06-04) (72 гады)
Месца смерці
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды

Васіль Іларыёнавіч Зайцаў (26 лютага 1910, Белгарад — 4 чэрвеня 1982, Мінск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1941 годзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1945 года. Член Саюза архітэктараў СССР з 1947 года.

З 1946 года працаваў архітэктарам, галоўным архітэктарам праектаў у Белдзяржпраекце, з 1954 па 1976 гады — выкладчыкам Мінскага архітэктурна-будаўнічага тэхнікума.

Творчасць

Гасцініца «Дзвіна» ў Полацку

Асноўныя працы: праекты помнікаў загінулым савецкім воінам у наваколлях г. Бытама (ПНР, 1945), гасцініц у Бабруйску, Полацку (1951), будынкі Галоўрыбпрама, ляснога тэхнікума на Ленінскім праспекце (1952), жылых дамоў па вул. Камсамольскай (1948) і Горкага (1950) у Мінску.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (1944), медалямі, Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1949), сярэбранымі медалямі ВДНГ СССР (1965, 1967).

Зноскі

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya