Васіль Аляксандравіч Шырко
Васіль Шырко (нар. 31 жніўня 1948, Чурылава, Уздзенскі раён, Мінская вобласць) — беларускі пісьменнік, сцэнарыст. БіяграфіяНарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1972). Служыў у савецкай Арміі (1972—1973). У 1973—1978 гг. працаваў карэспандэнтам «Сельской газеты», у 1973—1986 гг. — рэдактар, загадчык аддзела галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання. У 1986-? гг. — рэдактар аддзела нарыса часопіса «Полымя». У 2013 годзе — галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы «Белая вежа»[1]. У 2018 годзе — член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. ТворчасцьПершыя падборкі вершаў надрукаваў у 1968 г. (часопіс «Маладосць», газета «Чырвоная змена»). Выйшлі кнігі «Зямлі бацькоўскай прыцягненне» (нарысы, 1987), «Сцяжына да людзей» (дакументальныя аповесці, нарысы, 1989). У 1990 г. выйшла кніга казак «Дзед Манюкін не салжэ». Аўтар інсцэніровак паводле твораў М.Гарэцкага, Н.Гілевіча (1987), сцэнарыя дакументальнага фільма «Песня пшанічнага поля» (1984). Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia