Васіль Васілевіч Папоў
Васіль Васілевіч Папо́ў[1] (руск.: Василий Васильевич Попов; 7 лютага 1887 — 29 лістапада 1955) — вучоны, геадэзіст, доктар тэхнічных навук (1938), прафесар (1939), акадэмік Акадэміі навук БССР (1950), Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1954). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Няўзорава Скопінскага павета Разанскай губерні (у сучасным Пронскім раёне Разанскай вобласці Расіі). У 1906 годзе скончыў землямернае вучылішча ў Пензе, у 1911 годзе — Маскоўскі межавы інстытут. Выкладаў геадэзію ў Пензенскім землямерным вучылішчы. У 1914 годзе быў прызваны ў армію[2]. У 1918 годзе, пасля дэмабілізацыі, зноў у Пензенскім землямерным вучылішчы[2]. З 1924 года прафесар Днепрапятроўскага землеўпарадкавальнага тэхнікума[2]. З 1927 года В. В. Папоў у Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, у 1927—1939 гадах на пасадзе загадчыка наноў створанай кафедры землеўпарадкавання[3]. Са жніўня 1941 года В. В. Папоў у Новасібірскім інстытуце інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі, дзе загадваў кафедрамі геадэзіі, вышэйшай геадэзіі і займаў пасаду намесніка дырэктара па навуковай частцы[2]. З 1949 года зноў у Беларусі. Выкладае ў Беларускім лесатэхнічным і Беларускім політэхнічным інстытутах. Адначасова з 1951 года акадэмік-сакратар Аддзялення фізіка-матэматычных навук Акадэміі навук БССР[1]. Навуковая дзейнасцьВ. В. Папову належаць навуковыя працы па паліганаметрыі, базісным вымярэнням, тэхніцы вылічэнняў. Арганізатар геадэзічных здымак Віцебска, Мінска, Гомеля і іншых гарадоў. Сярод аублікаванага:
Узнагароды
Ушанаванне памяціНа будынку былога землямернага вучылішча ў горадзе Пенза ўстаноўлена мемарыяльная дошка[4]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia