Васіль Мікалаевіч Унціт
Васіль (Вільгельм) Мікалаевіч Унціт (12 сакавіка (28 лютага) 1834 — ?) — беларускі і расійскі медык. Доктар медыцыны[1]. БіяграфіяДзяцінства і адукацыяВа ўзросце 13 гадоў у 1847 годзе быў адпраўлены бацькам у Любек, дзе вучыўся ў Любецкай гімназіі (1847—1851)[1], пасля чаго вывучаў медыцыну ў Дэрпцкім універсітэце (1852—1857), скончыўшы адукацыю са званнем доктар медыцыны[1][2]. Прафесійная дзейнасцьПрацаваў урачом у межах Расійскай імперыі[3]. З 1856 па 1861 год працаваў у Кастрамской губерні ў маёнтках Гагарына, у 1862 годзе — урачом у Тульскай губерні, а з 1863 года — ардынатарам у гарадской бальніцы Курска[1]. У 1865 годзе быў абраны старшым урачом бальніцы на 150 коек у Курску[1]. Урач В. М. Унціт пісаў пра дом псіхічнахворых[3]:
Першая рэвізійная камісія губернскага земства, ацэньваючы стан дома псіхічнахворых у 1866 годзе, запісала, што «з-за цеснаты і адсутнасці прыбіральні ён паходзіць больш на дрэннадагляданую турму, чым бальніцу»[4]. У Курску Васіль Мікалаевіч Унціт заставаўся да 1889 года, пасля чаго на працягу дзесяці гадоў — да 1899 года — з’яўляўся памочнікам медыцынскага інспектара ў Мінску, а з 1899 да сваёй смерці 26 лістапада 1902 года працаваў там жа практыкуючым урачом[3]. Сям’яБыў жанаты з Любоўю Міхайлаўнай Варніцкай[1][2]. Сваіх дзяцей у сужэнцаў не было і яны ўдачарылі падкінутую дзяўчынку Веру, якая пазней ў 1894 годзе абвянчалася ў Мінску з Анатолем Паўлавым[2][3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia