Васіль Парфіравіч Трунтаеў
Васі́ль Парфі́равіч Трунта́еў (1883, в. Сасноўка Саратаўскай губерні — невядома) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б. БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і слесара, рускі[1]. Навучаўся ў тэхнічным чыгуначным вучылішчы[1]. У 1900 годзе вёў рэвалюцыйную работу сярод навучэнцаў у г. Ялец (Арлоўская губерня), у 1901—1905 гадах у чыгуначным дэпо Тамбоўскай губерні. У 1908 годзе быў арыштаваны і асуджаны. У 1924 годзе быў загадчыкам Арганізацыйнага аддзела Віцебскага губернскага камітэта РКП(б). З 4 лютага — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У маі 1924 года на XIII канферэнцыі Кампартыі Беларусі быў абраны Цэнтральны камітэт КП(б) і Трунтаеў увайшоў у склад Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі. На яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Арганізацыйна-размеркавальнага аддзела ЦК КП(б) Беларусі. 14 лістапада 1924 года быў выведзены са складу Сакратарыята і бюро ЦК КП(б) Беларусі[2]. Далейшы лёс невядомы. Член бюро ЦК КП(б)Б (1924). ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia