Васіль Рыгоравіч Шапялевіч
Васіль Рыгоравіч Шапяле́віч (нар. 19 студзеня 1947, в. Блужа, Пухавіцкі раён) — вучоны, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар. БіяграфіяВучыўся ў Блужскай школе. З 1965 па 1970 гады вучыўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на фізічным факультэце, які скончыў з адзнакай, і размеркаваны на працу ў БДУ. З 1972 па 1975 гады вучыўся ў аспірантуры БДУ. У 1976 годзе абараніў дысертацыю «Даследаванне структуры і працэсаў пераносу ў вісмуце і яго сплавах пры пластычнай дэфармацыі» на спашуканне навуковай ступені кандыдата фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.07 — фізіка цвёрдага цела. У 1992 годзе абараніў дысертацыю «Мадыфікаванне структуры і ўласцівасцяў паўметалаў і іх сплаваў звышхуткай загартоўкай з расплаву» на навуковую ступень доктара фізіка-матэматычных навук па спецыяльнасці 01.04.07 — фізіка цвёрдага цела. У 1994 годзе прысвоена званне прафесара. Падрыхтаваў 13 кандыдатаў навук. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia