Васіль Уладзіміравіч Дзякаў
Васі́ль Уладзі́міравіч Дзя́каў (1897 — 5 кастрычніка 1936) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б. БіяграфіяЗ 1920 года на савецкай рабоце ў Варонежы і Стаўраполлі. З 1923 года ў Беларусі — загадчык Арганізацыйным аддзелам Віцебскага губернскага камітэта РКП(б), пасля загадчык Арганізацыйным аддзелам ЦБ КП(б)Б. З 4 лютага 1924 года — член Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б), а з 9 лютага — член яго Прэзідыума. З 22 лютага адначасова загадчык Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам Часовага Беларускага бюро ЦК РКП(б). У маі 2024 года на XIII канферэнцыі Кампартыі Беларусі быў абраны Цэнтральны камітэт КП(б) і Дзякаў увайшоў у склад Сакратарыята ЦК КП(б) Беларусі. На яго былі ўскладзены таксама абавязкі загадчыка Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б) Беларусі і загадчыка Аддзелам друку ЦК КП (б) Беларусі. З 13 верасня 1925 года прызначаны на пасаду адказнага сакратара Якуцкага абласнога камітэта РКП(б)-УКП(б). У 1931—1935 гадах працаваў начальнікам Упраўлення пошукаў і праектавання будаўніцтва канала Масква - Волга. Арыштаваны 8 верасня, расстраляны 5 кастрычніка 1936 года. Член ЦК КПБ (1924—1925), член бюро ЦК КП(б)Б (1924—1925). ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia