Васіль Уладзіміравіч Мяцельскі

Васіль Уладзіміравіч Мяцельскі
Дата нараджэння 1901
Месца нараджэння
Дата смерці невядома
Род дзейнасці навуковец
Месца працы

Васі́ль Уладзі́міравіч Мяце́льскі (1901, мяст. Грэск, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць — ?) — беларускі навуковец.

Біяграфія

З сялянскай сям'і. Атрымаў вышэйшую адукацыю, у 1924 г. уступіў у УКП(б). У 1930-я гг. з'яўляўся дацэнтам Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. У 1933 г. быў выключаны з УКП(б) пры чыстцы. Арыштаваны 11 жніўня 1933 г. у Горках па адрасе: Ленінскі бульвар, д. 2, кв. 8. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 14 лістапада 1933 г. як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі БНЦ» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7 мая 1956 г. Асабовая справа М. 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Зноскі

Літаратура

МЯЦЕЛЬСКІ Васіль Уладзіміравіч Архівавана 5 сакавіка 2016. // [2 3] // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya