Васіль Усцінавіч Забродскі
Васіль Усцінавіч Забродскі (6 чэрвеня 1918, Віцебск — 1987) — беларускі ўрач. Заслужаны ўрач БССР. БіяграфіяСкончыў Віцебскі медыцынскі інстытут, Свярдлоўскую ваенна-медыцынскую акадэмію. У гады Вялікай Айчыннай вайны праводзіў аперацыі параненым партызанам. Узначальваў санітарную службу партызанскай брыгады асобага прызначэння імя У. І. Леніна. Пасля вайны Васіль Усцінавіч быў накіраваны ў Шаркаўшчынскі раён. У 1946—1957 гг. — галоўны ўрач Шаркаўшчынскай раённай бальніцы, у 1957—1971 гг. — галоўны ўрач Шаркаўшчынскага раёна. Неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага і абласнога Саветаў дэпутатаў. Узнагароджаны граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 1948 і 1968 гг. «Заслужаны ўрач БССР», «Выдатнік аховы здароўя СССР». Памёр Васіль Усцінавіч у 1987 годзе. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia