Васіль Фёдаравіч Токараў
Васіль Фёдаравіч Токараў (6 (19) жніўня 1913, Дніпроўскэ, Днепрапятроўская вобласць — 4 ліпеня 1944, Пухавіцкі раён) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза. Біяграфія![]() На франтах Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1942 года — наводчык гарматы знішчальнага процітанкавага артылерыйскага палка, гвардыі малодшы сяржант. Удзельнік вызвалення Пухавіччыны. 4 ліпеня 1944 года ўдзельнічаў у адбіцці 6 контратак праціўніка каля вёскі Вузляны Рудзенскага раёна. Замяніўшы камандзіра гарматы, адбіў 5 контратак, знішчыў каля 150 гітлераўцаў. Паранены, не пакінуў поля бою. Памёр ад ран 4 ліпеня 1944 года. Пахаваны ў г. Мар’іна Горка. Яго імем названа вуліца ў гарадскім пасёлку Каз Кемераўскай вобласці і ў горада Мар’іна Горка. У 1950 годзе на магіле ў Мар’інай Горцы пастаўлены помнік — скульптура воіна[1]. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia