Васілій Міхайлавіч Баранік
Васілій Міхайлавіч Баранік (нар. 13 жніўня 1962, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. БіяграфіяСкончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію, інжынер-механік; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, менеджар-эканаміст. Працоўную дзейнасць пачаў токарам-аўтаматчыкам Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. Служыў у радах Узброеных Сіл у складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войск у Рэспубліцы Афганістан. Працаваў шліфоўшчыкам Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»; токарам, інжынерам-тэхнолагам, вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі механазборачнай вытворчасці, сакратаром камітэта камсамола Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік»; вызваленым старшынёй Барысаўскай асацыяцыі ветэранаў вайны ў Афганістане; дырэктарам таварыства з абмежаванай адказнасцю «АЛЛГО»; намеснікам дырэктара таварыства з абмежаванай адказнасцю «Полымя»; старшынёй Барысаўскага гарадскога Савета дэпутатаў; старшынёй Барысаўскага раённага Савета дэпутатаў; начальнікам бюро аховы працы ўнітарнага прадпрыемства «Папяровая фабрыка Дзяржзнака»; дырэктарам камунальнага праектнага ўнітарнага прадпрыемства «Горадабудаўнік». З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі». Асабістае жыццёЖанаты, мае дваіх дзяцей. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia