Ватра (грамадскае аб’яднанне)
Беларускае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў «Ватра» — грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў у Беларусі. Сядзіба размешчана па вуліцы Старавіленскай, 51 у Мінску. Старшыня — Уладзіслаў Мікалаевіч Кадзіра[1]. ГісторыяПасля распаду СССР у 1991 годзе ўкраінцы ў Беларусі пачалі самаарганізоўвацца ў грамадскія арганізацыі. Першапачаткова была арганізаваная, але не зарэгістраваная Асацыяцыя ўкраінцаў у Беларусі. Пазней ініцыятыўнай групай у складзе Б. М. Міхайлюка, А. Б. Кобы і В. М. Гутоўскага ўнесена прапанова стварыць Беларускае грамадскае аб’яднанне ўкраінцаў (БГАУ) «Ватра», якое было зарэгістраванае ў Міністэрстве юстыцыі Беларусі ў 1992 годзе. Першым старшынёй БГАУ «Ватра» выбраны Багдан Міхайлавіч Міхайлюк, ураджэнец Івана-Франкоўшчыны[1]. У БГАУ «Ватра» ўваходзяць грамадскія арганізацыі ўкраінцаў (ГАУ): «Запавет» («Заповіт») у Мінску, «Радзіслаў» («Родислав») у Віцебску, «Верхавіна» («Верховина») у Гомелі, «Дняпро» («Дніпро») у Магілёве, «Краяны» («Краяни») у Маладзечне, «Трэмбіта» («Трембіта») у Лідзе, «Обрый» («Обрій») у Калодзішчах[1]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia