Ватыканскія сады![]() Ватыканскія сады (італ.: Giardini Vaticani) — паркавая зона, якая ахоплівае больш за палову з 44 гектараў плошчы дзяржавы Ватыкан. Размешчаны ў заходняй частцы Ватыкана. ГеаграфіяВатыканскія сады, якія займаюць агульную плошчу больш чым у 20 гектараў, пакрываюць пераважна Ватыканскі ўзгорак, які ўзвышаецца больш чым на 60 метраў. На поўначы, поўдні і захадзе Сады абмежаваныя Ватыканскай сцяной. На тэрыторыі Садоў ёсць некалькі крыніц. ![]() Большая частка Садоў разбіта і дагледжаная чалавекам; шырокія газоны размешчаны перш за ўсё на раўнінных плошчах перад Саборам святога Пятра і ватыканскімі музеямі. Значная частка іх была створана па ўказанні пап яшчэ ў эпохі Адраджэння і барока. Найбольш захаваная «прыродная» частка Ватыканскіх садоў - тэрыторыя паміж Леанінскай сцяной і будынкам, дзе знаходзіцца адміністрацыя Ватыкана. Яна ўяўляе сабой шчыльныя зараснікі розных дрэў: піній, соснаў, дубоў, кіпарысаў, пальмаў і інш.. Праз сады пракладзена мноства дарог і сцежак. У заходняй частцы Ватыканскіх садоў знаходзіцца Ватыканскі геліпорт (адкрыты ў 1976 годзе), які злучае Папскую дзяржаву з рымскімі міжнароднымі аэрапортамі Ф'юмічына і Чампіна. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia