Ваўпянка
Ваўпя́нка[1] (Воўпа, Волпа) — рака ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Рось (басейн Нёмана). НазваНазву ракі Воўпы ставяць у адзін шэраг з прускім гідронімам Walpis, з літоўскімі Velpė, Vilpesys. Далей параўноўваюць з літоўскім vilpišys "дзікая котка"[2]. Далей да індаеўрапейскага *u̯l̥p- "драпежная жывёла", ад якога таксама літоўскае lapė "ліса"[3]. Вышэй па цячэнні ракі Росі, у якую ўцякае Воўпа, таксама ўцякае рэчка Ваўкавыя, назва якой ад Vilkauja "Ваўчыная" (< vilkas "воўк"). Назвы Воўпы і Ваўкавыі, такім чынам, аднаго семантычнага гнязда, утвораныя ад назваў лясных драпежных звяроў. ВодаапісаннеДаўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 165 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 м/км. Пачынаецца каля вёскі Шніпава, цячэ па Ваўкавыскім узвышшы, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля вёскі Воўпа (створана на рацэ Рось у сутоках з Ваўпянкай). Даліна выразная, трапецападобнай формы, шырынёй 0,4—0,6 км. Схілы даліны ўмерана стромкія. Абалона двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй вёскі Бойдаты да вёскі Воўпа). Берагі ўмерана стромкія. Каля вёскі Цярэшкі створана сажалка (плошча 0,06 км²). Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia