Вектарная графікаВектарная графіка (таксама называецца геаметрычным мадэляваннем ці аб’ектава-арыентаванай графікай) — гэта від камп’ютарнай графікі, у якім выявы ўтвараюцца з геаметрычных прымітываў (пункты, лініі, крывыя і многавугольнікі), апісваных матэматычнымі раўнаннямі. Назва ўжываецца ў проціпастаўленні з растравай графікай, у якой выява ўтвараецца з набора піксэляў. АглядУсе сучасныя дысплэі адлюстроўваюць вектарныя выявы ў растравым фармаце. Растравыя выявы, якія ўтрымліваюць значэнне для кожнага піксэля на экране, захоўваюцца ў памяці, і ўвесь экран абнаўляецца 30 і болей разоў за секунду. Цяпер тэрмін «вектарная графіка» выкарыстоўваецца пераважна ў кантэксце двухмернай камп’ютарнай графікі, якая з’яўляецца адным з спосабаў адлюстравання выявы на растравым дысплэі. Іншыя спосабы ўключаюць тэкст, мультымедыя і трохмернае адлюстраванне. Асаблівасці![]() a: зыходны вектарны малюнак; b: ілюстрацыя, павялічаная ў 8 раз як вектарны малюнак; c: ілюстрацыя, павялічаная ў 8 раз як растравы малюнак. Растравыя выявы дрэнна маштабуюцца, тады як вектарныя выявы могуць быць неабмежавана павялічаны без страты якасці (выявы былі сканвертаваны у JPEG для паказу на гэтай старонцы) Разгледзім круг з радыусам r. Для яго адлюстравання праграме патрэбны наступныя звесткі:
Перавагі такога спосаба рысавання над растравай графікай:
Тыповыя прымітыўныя аб’екты
Гэты спіс не поўны. Існуюць розныя тыпы крывых (сплайны катмул-ром, NURBS і г.д.), якія выкарыстоўваюцца ў пэўных прыкладаннях. Растравую выяву таксама можна лічыць прымітыўным аб’ектам. Канцэптуальна яна з’яўляецца прамавугольнікам. ДрукВектарная графіка асабліва важная для друку. Паколькі выявы ўтвараюцца з матэматычных крывых, яны будуць выразна надрукаваныя нават пры змяненні памераў. Прыкладам, вектарны лагатып можна з аднолькава выдатнай якасцю надрукаваць і на візітоўцы, і на рэкламным шчыце. Растравая выява нізкага вырашэння была б неверагодна размытая пры павелічэнні ад памеру візітоўкі да памеру рэкламнага шчыта. |
Portal di Ensiklopedia Dunia