Венгерскія ваеннапалонныя ў СССРВенгерскія ваеннапалонныя ў СССР — вайскоўцы венгерскай арміі, узятыя ў палон савецкімі вайскамі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Пасля заканчэння вайны з Германіяй і яе саюзнікамі, сярод якіх была Венгрыя, выкарыстоўваліся на прымусовых работах па адбудоўле гаспадаркі разам з цывільнымі венгерскімі грамадзянамі. Іх трымалі ў спецыяльных лагерах у заходніх рэгіёнах СССР пераважна ва Ўкраіне і Беларусі. Як правіла венграў трымалі асобнымі аддзяленнямі ў адных лагерах з прадстаўнікамі іншых нацыянальнасцяў. Колькасць ваеннапалонных Германіі і яе саюзнікаў у СССРЗвесткі пра колькасць ваеннапалонных УС Германіі і яе саюзнікаў у лагерах НКУС СССР на 22 красавіка 1956 г[1]. (У гэту табліцу не ўваходзяць калабарацыяністы з грамадзян СССР, а звесткі даюцца па нацыянальным паходжанні палонных, а не іх краіне пражывання.)
Венгерскія ваеннапалонныя на тэрыторыі БеларусіНа тэрыторыі БССР венграў (ваеннапалонных і цывільных) - якіх паводле звестак даследчыка праблемы Шаркова было 5384 чал[2]. - трымалі пераважна ў лагеры №183 ў Барысаве. Таксама некаторая колькасць венграў знаходзілася у лагерах №56 (Бабруйск) і №281 (Валкавыск)[3]. У іншых лагерах пераважна знаходзіліся асобныя венгры. Так ў Магілёве згодна Мемарыяльнаму спісу венгерскіх грамадзян, памерлых у савецкіх лагерах, была зарэгістравана смерць Яноша Фодора ў 1945 г. ў спецшпіталі 3161[3]. Рэпатрыяцыя і вызваленнеУ 1946 г. пачалося вызваленне першых груп зняволеных венграў, якіх вярталі на Радзіму па хадатайніцтву ўрада Ферэнца Надзя. У пачатку 1950-х гг., асабліва пасля смерці Сталіна былі вызвалены астатнія ваеннапалонныя і цывільныя венгры. Гісторыкі маюць розныя ацэнкі таго сколькі венграў пабывалі ў лагерах НКУС у 1944-1955 гг[4]. (ёсць напр, ацэнкі, што падчас дэсталінізацыі было взывалена 10 тыс. чал[5].), але відавочна яны былі самай буйной нацыянальнай групай пасля немцаў. Зноскі
Спасылкі
Гл. таксама
|
Portal di Ensiklopedia Dunia