Венгерскі нацыянальны музей
![]() ![]() Венгерскі нацыянальны музей (венг.: Magyar Nemzeti Múzeum) — адзін з галоўных музеяў Будапешта, прысвечаны гісторыі і мастацтву Венгрыі. ГісторыяМузей быў заснаваны ў 1802 годзе на аснове калекцыі манет, кніг і рукапісаў графа Ферэнца Сечэні, а ў наш час фонды музея налічваюць больш за мільён розных экспанатаў. БудынакРазмяшчаецца ў велічным будынку з калонамі, створаным па праекце Міхая Полака. У афармленні інтэр'ераў музея бралі ўдзел Карай Лотц і Мор Тан. На ступенях гэтага будынка ў 1848 годзе паэт Шандар Петэфі заклікаў народ да рэвалюцыі, прачытаўшы сваю «Нацыянальную песню». ЭкспазіцыяПастаянныя выстаўкі Венгерскага нацыянальнага музея ахопліваюць гісторыю Венгрыі з моманту заснавання дзяржавы да 1990-х гадоў. У лапідарыі прадстаўлена калекцыя камянёў рымскага перыяду і іншыя археалагічныя знаходкі. Сярэднявечны перыяд і эпоху турэцкага нашэсця ў Венгрыі ілюструюць каралеўскія рэгаліі, прадметы сярэднявечнага побыту, ювелірныя вырабы, калекцыя манет і зброі. У экспазіцыі залы, прысвечанай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў, прадстаўлены палатка камандуючага турэцкай арміяй і цудоўныя інкруставаныя рэнесансныя сталы аднаго з храмаў паўночна-ўсходняй часткі Венгрыі. Зала гісторыі XX стагоддзя прыцягвае ўвага выстаўкай зброі часоў дзвюх сусветных войнаў і калекцыяй агітацыйных плакатаў. Асобная зала музея прысвечана каралеўскай мантыі, у якой каранаваўся заснавальнік венгерскай дзяржавы кароль Іштван. Яна выканана з візантыйскага шоўка з залатым гафтам і ўпрыгожана жэмчугам. Святы Іштван падарыў мантыю царкве ў 1031 годзе. У партрэтнай галерэі музея прадстаўлена цудоўны збор партрэтаў каралёў з дынастыі Арпадаў. У музычнай экспазіцыі Венгерскага нацыянальнага музея прадстаўлены клавікорд Моцарта, барытон Эстэрхазі, арфа Марыі-Антуанэты, раялі Бетховена і Ліста. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia