Венецыянскае шкло

Муранскі майстар па шкле за працай

Венецыянскае шкло — мастацкія пасудзіны, пераважна выдзіманыя, часта з налепленымі дэталямі, а таксама пацеркі, люстэркі і іншыя вырабы. Вытворчасць пачалася ў канцы XIII стагоддзя ў Венецыі, дзе быў засвоены вопыт мастацкага шкларобства Сірыі і Візантыі. Чашы і кубкі XV стагоддзя з каляровага шкла з размалёўкай эмалямі мелі формы, што ішлі ад готыкі. З сярэдзіны XVI стагоддзя пашыраны стройныя, вытанчаныя па формах бакалы і вазы, каляровыя і бясколерныя, з філігранню або з кракле (узорам з тонкіх трэшчын). У XVII—XVIII стагоддзях вырабы са шкла (бясколернага, агатавага, карычневага з металічнымі блішчынкамі, мазаічнага) сталі вычварныя, дэкор — стракаты (посуд, люстры). З сярэдзіны XIX стагоддзя выпускаюцца вырабы па ўзорах XVI—XVII стагоддзяў, з 1950-х гадоў — літыя пасудзіны новых форм, пераважна простых і функцыянальна абгрунтаваных.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya