Венецыянская лагуна

Венецыянская лагуна

Венецыянская лагуна (іт. Laguna di Venezia) — лагуна ў Адрыятычным моры, месца знаходжання горада Венецыі. Менавіта ад назвы гэтага дробнага заліва і паходзіць тэрмін лагуна, які ўвайшоў у шматлікія мовы свету.

Плошча лагуны складае каля 550 км ². Каля 8 % плошчы займае суша, якая складаецца з самой Венецыі і мноства маленькіх астравоў. Яшчэ 11 % тэрыторыі — гэта ўчасткі глыбокай вады ці каналаў, астатнія 80 % ўяўляюць з сябе ваты або саляныя балоты.

Сувязь лагуны з морам ажыццяўляецца праз тры пралівы:

  • Порта ды Лідо
  • Порта ды Маламока
  • Порта ды К'ёджа

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya