Венская паштовая марка
«Венская паштовая марка» (эст.: Viini postmark) — эстонскі фільм 1967 года, зняты на кінастудыі «Талінфільм» рэжысёрам Вельё Кясперам паводле аднайменнай п’есы Ардзі Лійвеса. СюжэтМарцін Роль, майстар на фабрыцы скрыняў і апантаны філатэліст, вельмі ціхьмяны, прызвычаіўся з усім мірыцца і не пярэчыць дома — жонцы, на працы — начальству… Становішча як на працы на, так і дома яго сапраўды турбуе, але ён нічога не прадпрымае каб нешта змяніць, і толькі корпаецца ў сваёй калекцыі марак. Яго франтавы сябар Тыніс Упі, які памятае якім адважным салдатам быў Марцін на вайне, дзівіцца гэтаму. Горкая праўда, якую Марцін чуе ад сябра, прымушае яго заключыць з ім пары на яго найвялікшы скарб — унікальную венскую паштовую марку: на працягу дня Марцін не будзе мірыцца з тым, што яго не задавальняе і будзе казаць тое, што ён думае. Гэты дзень праўды Марціна кардынальна пераварочвае ўсе заведзеныя парадкі і дома і ў працы, прымушаючы і яго самога перагледзець шмат чаго ў жыцці — і сваёй, і сваёй сям’і. У ролях
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia